top of page

Рады бачыць вас у нашай "Спадчыне"!

Кожны народ мае сваю асабістую культуру - найлепшую, самую багатую і прыгожую. Ён шануе, узбагачае і ахоўвае яе, каб яна такой жа дзівоснай дайшла і да нашчадкаў. Нават калі хто-небудзь з майстроў слова аказваўся за мяжой, ён працягваў пісаць пра родную краіну, пра яе жыццё, яе людзей. Нават немагчыма палічыць, колькі ўсяго цікавага мы ведаем пра нашу Раздіму і колькі яшчэ не адкрылі ў таямніцах часу. Няма ў беларусаў нічога даражэйшага за гэтае духоўнае багацце. Таму наша асноўная мэта - ахоўваць культуру гэта так жа моцна, як мы зараз ахоўваем зуброў - сімвал Беларусі.

На пряцягу некалькіх соцень гадоў нашы продкі змагаліся за самавызначэнне. І ў іх гэта атрымалася. Перш за ўсё, яны захавалі ўсё тое, што было набыта мінулымі пакаленнямі і што яны зрабілі самі. Продкі перадалі нам гэта незлічонае багацце. Чаго там толькі не было: і літаратура на роднай мове, і цудоўныя краявіды, і народныя песні, традыцыі і святы, багаты нацыянальны каларыт. Задача нас, сённяшніх, зберагчы і памножыць тое багацце, якое нам дасталася.


У нашы дні ў моладзі знікае цікавасць да роднай культуры, мовы і традыцый, якія былі пранесены праз стагоддзі. Калі народ страчвае сваю ўласную культуру, ён страчвае сябе. І каб зусім не знікла ўсё гэта, "каб не страціць святое штосьці", мы зрабілі гэты праект.

Праект "Спадчына" дазваляе павысіць цікавасць да гісторыі і традыцый беларускага народа, бо праграмны сродак уяўляе сабой этнаграфічную камп’ютарную гульню, у аснове якой знаходзяцца нацыянальныя святы беларусаў: Купалле, Масленіца, а таксама нацыянальныя прадметы даўніны.

Спадзяемся, што наша "Спадчына" зацікавіць вас і вам захочацца яшчэ больш даведацца пра беларускую культуру!

bottom of page