top of page

Этнаграфічная гульня "Спадчына"

Распрацоўшчык этнаграфічнай гульні «Спадчына» – вучань 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №40 г. Віцебска» і ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» Русецкі Мікіта.

 

Гульня далучае ўдзельнікаў да культуры і традыцый беларускага народа, дапамагае пазнаёміцца з новымі словамі. Яна разлічана на дзяцей школьнага ўзросту. 

 

На сённяшні дзень у моладзі знікае інтарэс да беларускай мовы, культуры і традыцый нашых продкаў. Праект дазваляе павысіць цікавасць да гісторыі і традыцый беларускага народа, бо праграмны сродак уяўляе сабой этнаграфічную камп’ютарную гульню, у аснове якой знаходзяцца нацыянальныя святы беларусаў: Купалле, Масленіца, – а таксама нацыянальныя прадметы даўніны.

 

На дадзены момант гульня складаецца з сямі ўзроўняў, якія адрозніваюцца па складанасці. 

 

Пачатак працы з праграмай ажыццяўляецца шляхам запуску файла Spatchina.exe з папкі праекта.

 

Пасля загрузкі праграмы на экране з’яўляецца інтэрактыўнае кнопачнае меню, якое складаецца з наступных пунктаў:  «Узроўні», «Рэкорды», «Аб праекце».

 

Гульня пачынаецца з першага ўзроўню, пры гэтым наступны ўзровень не даступны.

 

Узровень 1. Ён самы просты ў праграме, ён утрымлівае ў сабе 3 заданні, прысвечаныя нацыянальнаму святу Купалле. 

1 заданне – “Знайсці папараць-кветку”.  У гэтым заданні  трэба адрозніць папараць-кветку ад іншых пяці відаў кветак. Кветкі выбіраюцца ў выпадковым парадку і з’яўляюцца ў  розных месцах экрана. Калі  знойдзена менавіта папараць-кветка, першае заданне выканана. Пры выбары  нявернай кветкі гульня паведамляе пра памылку.

2 заданне  – “Збяры палявыя кветкі  для вянка”. У гэтым заданні неабходна з дзевяці  відаў кветак выбраць толькі палявыя. Як і ў заданні нумар адзін, кветкі з’яўляюцца ў розных месцах і ў выпадковым парадку.

3 заданне – “Апусці вянок у раку”. У гэтым заданні трэба апусціць вянок у раку, каб ён паплыў па рацэ.

 

Узровень 2. Гэты ўзровень прысвечаны нацыянальнаму святу “Масленіца”. Узровень складаецца з 8  заданняў.

Задача іграка – сабраць пудзіла зімы і падпаліць яго.

 

Узровень 3. Ён больш складаны,  у ім паказваецца беларуская хата. Гэты ўзровень складаецца з дзесяці заданняў.

 

Узровень 4. На гэтым узроўні ігрок знаёміцца з народнымі рамёствамі. На экране мы бачым шэсць домікаў, па чарзе з’яўляюцца разнастайныя вырабы. Задача іграка – перанесці іх на домік адпаведнага майстра.

Узровень 5. Часткай культуры любога народа з’яўляюцца нацыянальныя стравы. Іграку трэба скласці карцінку з пазлаў і накарміць госця . На экране з’яўляецца назва стравы, якую хоча госць, а ігрок павінен гэтай стравай яго пачаставаць.

Узровень 6. У гэтым узроўні дадзены карцінкі, на якіх пытальнікам адзначаны прадметы побыту. Іграку неабходна скласці з літар назвы прадметаў. Дадзены ўзровень змяшчае 5 заданняў.

Узровень 7. Узровень змяшчае табліцу літар, у якіх схаваны словы, звязаныя з традыцыйнымі святамі беларусаў. На дадзены момант узровень змяшчае 20 зашыфраваных слоў.

Пасля выканання заданняў вы можаце даведацца пра свой лік  у акне «Рэкорды».

bottom of page