top of page

Прадметы побыту

На працягу амаль што ўсяго свайго існавання беларусы былі вясковымі жыхарамі. Але зараз усё больш і больш чалавек перабіраецца жыць у гарады.  Але мы лічым, што нават нягледзячы на гэта, мы, беларусы, павінны ведаць тыя прадметы побыту, з якімі нашы прабабулі і прадзядулі былі на "ты" і якія зараз здаюцца нам нейкім цудам.
Мабыць, з некаторымі з іх мы зусім не знаёмы, пра некаторыя чулі ці нават бачылі.
Галоўнае месца ў кожнай хаце ігралі куфар, ручнік, чыгунок і калаўрот.

Куфар

Куфар, ці скрыню, выкарыстоўвалі для захавання разнастайных рэчаў. У яго складвалася ўсё самае дарагое і каштоўнае. Таксама ў куфар збіралі пасаг для дзяўчыны.

Гэты посуд у асноўным выкарыстоўвалі для гатавання ежы ў звычайнай рускай печы. Яго незвычайная форма дазваляла ставіць яго ў печ і даставаць яго з печы з дапамогай адмысловай прылады - ухватa.

Чыгунок

Ручнік

Ён шырока выкарыстоўваўся для разнастайных абрадаў. Але таксама ручнік выкарыстоўвалі і ў якасці абярэга. На Палессі асвячоныя на Вялікдзень у царкве ручнікі вывешвалі на дзверы «ад грому» і пакідалі там да таго часу, пакуль не перастане грукатаць.

Музыка
Калаўрот

Гэта прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. Складаецца з наступных рабочых частак: кола; прыводная педаль (шатун, ківач); уласна прадзільны апарат, які складаецца, у сваю чаргу, са стрыжня з насаджанай шпулькай і малых колцаў, злучаных шнурамі з галоўным колам.

Калаўроты з'явіліся ў Беларусі ў 16 ст. на мануфактурных прадпрыемствах, у сялянскім побыце з сярэдзіны 19 ст., асабліва ў раёнах інтэнсіўнага льнаводства — поўнач і ўсход Беларусі, на паўднёвай Беларусі пераважала прадзенне з дапамогаю верацяна.

Маслабойка

Бандарны выраб; пасудзіна для збівання масла. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, a да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Маслабойкі бытуюць і ў наш час.

Прас

Прылада для разгладжвання складак на тканіне. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя з'явіўся прас з падпаленымі вуглямі ўнутры. 

Самымі ​распаўсюджанымі былі награвальныя прасы — яны ставіліся ў печ і разаграваліся. Значна даражэй былі спіртавыя прасы — у XIX стагоддзі за яго давалі невялікую чараду авечак. Прас з электранагрэвам з'явіўся ў канцы XIX стагоддзя.

bottom of page