top of page
Традыцыйныя святы
Святы чалавецтва спраўляла заўсёды і ўсюды, нават у плямёнах, якія ўсё сваё жыццё правялі ў далёкіх-далёкіх джунглях, ні разу не бачыўшы іншых людзей. Кожнае свята мела свой асабісты сэнс. Так, напрыклад, яшчэ ў чацвёртым стагоддзі нашай эры ў Індыі святкавалі Холі, якое зараз вядома ва ўсім свеце як Свята фарбаў. Яно прысвечана надыходу вясны і выгнанню зла. Падчас святкавання людзі паліваюць адзін аднаго рознымі фарбамі, каляровымі парашкамі ці проста падфарбаванай вадой. З цягам часу гэта свята перайшло і ў іншыя культуры, і зараз яго спраўляюць ва ўсім сусвеце, але не ў якасці нацыянальнага свята, а як свята моладзі.
Такія сусветна вядомыя святы былі і ёсць на нашай зямлі. Хто з нас не ведае Масленіцу, Купалле ці Каляды? Мабыць, іх не святкуюць так шырока, як тое ж самае Холі, але ў Еўропе амаль што кожны жыхар ведае пра іх.
У нашым праекце "Спадчына" нам хочацца расказаць пра два самыя вялікія святы на Беларусі: Купалле і Масленіцу.
bottom of page